a@nareika.com

+358-40-36-88-909

  • Aleksej Nareiko's Facebook
  • Aleksej Nareiko's YouTube Channel
  • Aleksej Nareiko's Instagram
  • Aleksej Nareiko's Twiter
  • Aleksej Nareiko's LinkedIn profile

© Aleksej Nareiko

МОЎНЫЯ ПАСЛУГІ

яснасьць словаў

Яснасьць

Яснасьць ёсьць неацэннай. Дасягаць яе нялёгка. Часам патрабуецца добра вымеранае маўчаньне. Часам – удалыя тлумачэньні і дадатковыя зьвесткі пра вобласьць, культуру, мову.

У нас – поўная скрыня сродкаў для міжнародных паведамленьняў.

100% штатныя перакладнікі, якія атрымоўваюць дадатковае навучаньне.

Усе моўныя паслугі тут

Пераклад

«Калi чалавек мае толькі малаток, усё астатняе яму здаецца цьвікамі». (М. Твен)
Адно слова на ўсе мэты не пасуе. Нашыя пераклады ствараюцца з улікам асяроддзя і патрэбаў.

Подпісы на рух (відэа)

Паводле стандартаў Netflix або Вашых.

Пераклад гука / агучка

Даступна: ад 0,04€/слова або 3,0€/хвiлiна. 
Ёсьць некалькi прыемных мужчынскix i жаночых галасоў для агучкі.

Складаньне

Маркетынгавая камунiкацыя, тэхнiчная дакумэнтацыя, асьведамленьне пра рызыкі, камунікацыя для кіраваньня зьменамі…

Стасаваньне

Стратэгія камунікацыі, падрабязнае плянаваньне i выкананьне.

Спалучаем усё неабходнае для выніковага прасоўваньня, перамоваў, працы з грамадзкай думкай.

Поўны набор выгодаў ад нашай асноўнай магутнасьці.

Паскарэньне

Тэхналёгіі і веды

500+ праграмаў. Апроч моўных паслугаў, мы ствараем слоўнікі, забаўляльныя і адукацыйныя творы, робім стратэгічныя дасьледваньні для бізнэса.

Нашыя падыходы грунтуюцца на навуцы, у тым ліку на ўласных дасьледваньнях у галіне псыхалёгіі, футуралёгіі, мовазнаўства і камунікацыі.

Новае - нашае любімае

Выконваем незвычайныя запыты. Дасьведчаныя калегі даюць вычарпальныя адказы і парады. Не задаем пытаньняў, акрамя строга зьвязаных з працай.

24/7 15'

Працуем 24/7, 365 дзён на год. Звычайна адказваем на пошту цягам 15 хвілінаў у часе працоўнага дня (8:00-17:00 CET).

Please reload

ПРА НАС

Nareika Diplomatic OU – пастаўнiк моўных паслугаў, заснаваны ў Эстоніі ў 2008 годзе.

  • Болей за 80% тых, хто зьвярнуўся да нас упершыню, працягваюць рабіць гэта потым. Мы па-ранейшаму абслугоўваем некаторых пакупнікоў, зь якімі пазнаёміліся яшчэ ў першы год сваёй дзейнасьці.
     

  • Мы асабліва моцныя ў беларускай, расейскай і іншых славянскіх мовах. Мы перакладніцкая гаспадарка №1 у беларускім мовазнаўстве, а таксама выдавец «Народнага слоўніка» - найбуйнейшага слоўніка між беларускай, ангельскай і расейскай мовамі (ад 160 000 да 250 000 словаў у кожным накірунку).

  • У нашым гурце 45 адмыслоўцаў, у тым ліку навукоўцы і пераможцы нацыянальных моўных спаборніцтваў. Мы маем кваліфікацыі ў 15 розных сфэрах: ад ІКТ да тэалёгіі і прыродных навукаў.

  • ​Нарэшце, мы мінімізуем час, які Вы траціце на нас.
    Замест пытаньняў, дзе магчыма, мы дастасоўваем увагу і наглядальнасьць, назапашаныя веды і сыстэмнае мысьленьне. Мы ведаем многія схаваныя патрэбы, «чаму» і «што далей», у тым ліку з досьведу працы з болей як 900 карпаратыўнымі пакупнікамі. Нашыя моўныя паслугі выйграюць ад спалучэньня з магутнасьцямі прагназаваць і радзіць у кіраваньні.

З тым, хто думае пра Вашую справу цэласна, вынікі надзейнейшыя.​

НАШЫЯ ВОБЛАСЬЦІ

Творчая (рух, гук, кнігі, гульні, прасоўваньне)

Праграмы і ІКТ

Лячэньне і здароўе

Права

Іншае

НАШЫЯ МОВЫ

BE

UK

RU

FI

SV

NO

DK

NL

EN

ES

IT

FR

DE

CS

PL

LT

LV

EE

+ Кітайская

+ Японская

СУВЯЗЬ

Nareika Diplomatic OU

info@nareika.com

+358-40-36-88-909

+370-68-246-247

На пошту звычайна адказваем цягам 15 хвілінаў у часе працоўнага дня (8:00-17:00 CET).

Вы атрымаеце дакладнейшы адказ, калі далучыце да ліста адпаведныя файлы або спасылкі.