
Прапаноўваю флэшмоб Беларусь 2030.
Якой бы мы хацелі бачыць сваю зямлю ў 2030 годзе? Чаго насамрэч жадаем? Сабе, блізкім, свайму краю. Давайце памарым.
Калі ведаем, чаго хочам, пачынаем задумвацца, што нам дапамагае, а што мяшае. Пачынаем паводзіць сябе па-новаму. Нават малыя зьмены ў доўгім часе могуць даваць вялікія наступствы – большыя, чым можна было б уявіць зь сёняшнімі ведамі. “Людзі часта пераацэньваюць блізкія наступствы, але недаацэньваюць далёкія,” – кажа футуроляг Рой Амара са Стэнфарду.
Давайце падумаем, якую Беларусь мы хацелі б бачыць у 2030 годзе, і падзелімся гэтым.
Вось мае мары:
Беларусь у дзясятцы найвальнейшых краінаў сьвету;
і найшчасьлівейшых;
беларусы сталі беларусамі, сабой;
выратавалі сваю прыроду;
і дапамагаюць адно аднаму і іншым, хто мае патрэбу.
Дзелімся сваімі #belarus2030 #беларусь2030 !
Picture from https://www.freeimages.com/photographer/kliverap-40511