
Мы заўсёды бярэм удзел. Неўмяшаньне дапамагае прыгнятальніку, ніколі ахвяры. (Элі Візэль)
Надзея – гэта не стратэгія. (Джэймз Б. Іруін)
Адмоўся быць саўдзельнікам. (Сімон Вэйль)
Наймацнейшая зброя ў руках прыгнятальніка – розум прыгнечанага. (Стыў Байкоў)
Тваё маўчаньне цябе не абароніць. (Одр Лорд)
“Пачакаць” амаль заўсёды значыць “ніколі”. (Марцін Лютэр Кінг малодшы)
Гаварыць – гэта мяняць. (Лена Данхэм)
Нам трэба націснуць так жа моцна, як яны, а потым яшчэ троху мацней. (Харві Мілк)
Несправядлівы закон увогуле не закон. (Аўгусьцін)
Нішто так не ўзмацняе розум і не паскарае сумленьне, як асабістая адказнасьць. (Элізабет Кэйдзі Стэнтан)
Нам трэба болей нязгоды і меней шаблёнаў. (Каміле Паглія)
Дзеяньне прыносіць сваю сьмеласьць, сваю энэргію, павялічвае ўпэўненасьць у сябе, як нішто іншае. (Элеанор Рузвэльт)
Нязгода, паўстаньне і паўсюднае абурэньне – гэта сапраўдны абавязак патрыётаў. (Барбара Эрэнрайх)
Непаслушэнства, у вачох кожнага, хто чытаў гісторыю, - гэта найпершае дабрадзеяньне чалавека. (Оскар Уайльд)
Выдатныя пратэсты – гэта выдатнае мастацтва. (Сара Шэ)