a@nareika.com

+358-40-36-88-909

  • Aleksej Nareiko's Facebook
  • Aleksej Nareiko's YouTube Channel
  • Aleksej Nareiko's Instagram
  • Aleksej Nareiko's Twiter
  • Aleksej Nareiko's LinkedIn profile

© Aleksej Nareiko

Рацэпт для Беларусі

May 2, 2019

 

Дзейсныя крокі да лепшага. Не патрабуюць каардынацыі. Калі ласка, пашырце.

 

Рацэпт для Беларусі

 

     Доўгія гады ўсё пагаршаецца, бо спадзяемся на іншых. Але іншыя робяць і будуць рабіць так, як трэба ім, а ня нам. Ня трэба ні на каго спадзявацца, асабліва на новага “цара”, бо ягоныя інтарэсы супрацьлеглыя інтарэсам “рабоў”. Хто б ім ні быў, у яго становішча такое, што ён жыве за кошт рабоў.

 

     Трэба быць гаспадарамі самі сабе.

 

     Як гэта зрабіцьмем:

 

Злу - ні грошай, ні падмогі

 

 

 

     Трэба пазбавіць зло рэсурсаў.

     Найважнейшыя рэсурсы – грошы і людзі. Грошы выглядаюць галоўнейшымі, бо за іх “цар” наймае і людзей – “апрычнікаў”, то бок сабакаў, якія грызуць нязгодных. Большасьць “апрычнікаў” бяз грошай разьбягуцца самі.

 

1. Грошы:

(а) мінімізуй свае падаткі і

(б) забяры, што маеш, з банкаў.

     Чым меней падаткаў плоцім, тым меней грошай ідзе злодзеям. Прыкладам, калі ёсьць магчымасьць, можна купляць ежу ў вяскоўцаў ці на кірмашах, а не ў крамах. Пачакаць з буйнымі пакупкамі некалькі месяцаў. Прадумаць плацяжы, зьвязаныя зь імпартнымі таварамі і паслугамі (бо дзяржава можа зьбіраць зь іх мыта і іншыя падаткі). Сукупны вынік для “царовага” скарбу можа быць рэзкі, спусташальны.

     Каб захаваць сваё, трэба забраць грошы з банкаў. Гэтак ня толькі ўратуем ашчаджэньні, але і пазбавім злодзеяў магчымасьці карыстацца імі. Бо з нашых грошай банкі даюць крэдыты і абслугоўваюць плацяжы, у тым ліку злодзеям. Рухне такая магчымасьць – спыніцца ўсё.

     Нехта скажа: дык калі эканоміка лясьнецца, я ж таксама нешта згублю. Так, мала не пакажацца нікому, але што ж мы хочам? Усё мае цану, і гэтую цану мусім заплаціць, каб потым ня страціць рэшту жыцьця. Столькі год марудзілі, ажно дажылі да жабрацтва і нявольніцтва. А выбіраць і, адпаведна, плаціць за свае рашэньні трэба ўсё адно.

 

2. Людзі:

(а) не рабі зла сам

(б) не згаджайся са злом, якое робяць іншыя.

     Зло робіць ня толькі “цар”. Мы самі дапамагаем або згаджаемся, што амаль адное і тое. Як толькі мы перастанем саўдзельнічаць, зло зьнікне з нашага жыцьця. Таму, каб спыніць несправядлівасьць, пачні казаць “не”.

     Напрыклад, калі на працы табе загадваюць паступіць супраць сумленьня (хоць бы і паводле нейкага “закона”), адмаўляйся. Не падпарадкоўвайся злу. Абарані слабога. Не прымушай іншых рабіць зло. Не забірай нічыёй свабоды. Не плаці несправядлівыя плацяжы. Дзейнічай з павагай да людзей і прыроды. Рашай кожны раз з улікам сваёй сытуацыі, толькі памятай: сумленьне даражэйшае за ўсё. У доўгім часе гэта апраўдваецца.

     Звольняць – ну што ж, гэта таксама цана, якую маем плаціць за лепшае жыцьцё. Перамены – гэта часта спачатку пагаршэньне, потым паляпшэньне.

 

     Калі зло робяць табе, скажы, што думаеш. Папярэджвай іншых, калі яны становяцца злодзеямі.

     Словы маюць нябачную моц. Скажы гучна, што ня хочаш гэтага, што лічыш гэта дрэнным і папярэдзь пра тое, што кара набліжаецца. Адказваць за зробленае будзе кожны, прычым так, як будзе адчувальна менавіта яму: такі закон жыцьця. Гэта не абавязкова ў судзе і вязьніцы: зло вяртаецца чалавеку самымі нечаканымі шляхамі.

     Калі маўчым, то згаджаемся. Калі кажам, ужо дзейнічаем, ужо супраціўляемся.

     Тое, што злодзея лічаць дрэнным, на яго ўплывае. Уплываць на злодзея можна ў тым ліку праз тых, хто зь ім зьвязаны: ягоныя знаёмыя, блізкія, сям’я. Калі зь ім і ягонымі блізкімі ня хочуць вадзіцца, гэта ўплывае. Калі іх адкідаюць, калі ня хочуць мець зь імі справы, яны адчуваюць. Яны залежаць ад нас. Яны не ў вакууме, а ў грамадзтве. І калі яны маюць ад грамадзтва адпор, хоць бы і маральны, гэта на іх дзейнічае. Калі людзі ад іх адварочваюцца, яны задумваюцца: а ці туды я іду? Далёка ня ўсе зь іх такія чэрствыя і закаранелыя, каб не залежаць ад таго, што мы кажам і што мы ім “дасылаем”.

 

 

Што можа быць далей

  • Дапамагай знаёміцца зь незалежнымі навінамі і заходнімі ведамі.
     

  • Вер у добрае, цярпі і ідзі, бо ня ўсё атрымаецца адразу. Не мар пра палепшанае спакойнае “балота” - такім жыцьцё не было, ня ёсьць і ня будзе ніколі. Будучыня адрозьніваецца ад мінулага, і гэта добра. Засланыя казачкі, нясьведамыя людзі (інфармуй) і іншыя “дабрадзеі” будуць прапаноўваць згаджацца з рабствам па-новаму. Будуць прапаноўваць “помощь”, “возможности” і “сотрудничество”, але каб разьвівацца, нам трэба адно – свабода. Яна ня радуе злодзеяў. Яна пужае баязьліўцаў. Але мы нікому нічога ня вінныя. Гэта нашае жыцьцё.
     

  • Калі будуць, нарэшце, сапраўдныя выбары, памятай: сумленьне кандыдата важнейшае за досьвед ці ўменьне гаварыць.

 

     Увогуле, вучымся жыць вольнымі і быць сабе гаспадарамі: рашаць за сябе самі, але і адказваць за свой выбар. Мы ня можам вызначаць за іншых, але нашае жыцьцё ідзе так, як жадаем мы самі.

 

Аляксей Нарэйка

 

 

 

Please reload

Recent Posts

November 19, 2019

November 3, 2019

Please reload

Tags

Please reload

Archive

Please reload